Вайна

Данілаў: У Беларусі цяпер няма столькі сілаў і сродкаў, каб зноў пайсці ў наступленне на Украіну

Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў заявіў, што сёння ў Беларусі не сканцэнтравана дастатковай колькасці сілаў і сродкаў для таго, каб пайсці ў контрнаступленне на Украіну.

«Мы на сёння не бачым, што там ёсць здольнасці, там ёсць сілы. Так, там адбываецца навучанне, пэўныя працэсы. Але яшчэ раз падкрэсліваю: наша разведка пільна сочыць за ўсімі гэтымі працэсамі. Мы валодаем інфармацыяй, што адбываецца на тэрыторыі Беларусі. Мы не бачым такіх пагроз, таму што там няма дастатковай колькасці сілаў і сродкаў для таго, каб распачаць такое контрнаступленне, якое адбылося 24 лютага», — сказаў Данілаў.

У той жа час Данілаў заўважыў, што Лукашэнка знаходзіцца пад вялікім уплывам Расійскай Федэрацыі:

«Расія ўжо фактычна палітычна акупавала Беларусь. І казаць пра тое, што гэта свабодная краіна, — гэта вялікая, скажам так, дапушчэнне. Мы разумеем тое, што адбываецца на гэтай тэрыторыі. Ведаем пра тыя сродкі паражэння, якія на сёння там сканцэнтраваныя. Менавіта таму быў даклад нашых разведак па гэтым пытанні, даклад галоўнакамандуючага, наколькі ён бачыць пагрозу з гэтага боку. Гэтае пытанне знаходзіцца пад пастаянным кантролем нашага прэзідэнта. Усё, што адбываецца на тэрыторыі Беларусі, мы на сёння разумеем».

Каментары

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Акцыі EPAM нечакана пайшлі ў рост3

Латушка: Ідзе пяць крымінальных справаў, звязаных з пагрозай майму жыццю і здароўю4

Падбітаму наёмніку з Віцебска ўрачыста выдалі расійскі пашпарт ФОТАФАКТ4

22‑гадовую выпускніцу каледжа з Бабруйска асудзілі за «садзейнічанне экстрэміцкай дзейнасці»5

Што вядома пра страты Расіі на вайне ва Украіне да кастрычніка?2

Познер: Захад хацеў справакаваць Пуціна, а Расія ў выніку пераможа66

«Свабода пераможа рабства». Статкевіч сустрэўся з прадстаўнікамі ЕС7

Нягледзячы на «цяжкае выгаранне» экс-канцлер Германіі Шродэр зоймецца стратэгічным суправаджэннем бізнэсу гіпермаркетаў у Расіі3

У Валгаградзе ўначы прагучалі выбухі: імаверна, гараць НПЗ і хімзавод «Каўстык»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць