Эканоміка11

Пратэрмінаваная запазычанасць прадпрыемстваў па крэдытах за 2015 год вырасла больш чым удвая

На 1 студзеня 2016 года пратэрмінаваная запазычанасць суб'ектаў гаспадарання па крэдытах і пазыках склала 14 трлн 806,4 млрд рублёў. За 2015 год яна павялічылася ў 2,25 разу, у тым ліку за снежань 2015 года — на 2,4%. У цэлым запазычанасць па крэдытах і пазыках склала 567 трлн 901,3 млрд рублёў, што ў 1,5 разу больш, чым годам раней, і на 3,8% больш, чым на 1 снежня 2015 года, паведамляе Белстат.

Пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць за год вырасла ў 1,51 разу да 57 трлн 978.9 млрд рублёў, за снежань 2015 года — на 0,3%. Знешняя пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць павялічылася за год на 54,8% і на 1 студзеня 2016 года склала 11 трлн 891,4 млрд рублёў. За снежань яна вырасла на 1,5%.

Пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасць павялічылася за год на 49,3% да 60 трлн 416,7 млрд рублёў, за снежань — на 1,1%. Знешняя пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасць павялічылася за год у 1,77 разу і на 1 студзеня 2016 года склала 10 трлн 450 млрд рублёў. За снежань 2015 года — знізілася на 2,7%.

Сумарная запазычанасць на 1 студзеня 2016 года склала 921 трлн. рублёў, павялічыўшыся ў параўнанні з 1 студзеня 2015 года на 39%, дэбіторская запазычанасць — 269,8 трлн рублёў (рост на 23,3% пры росце цэн вытворцаў прамысловай прадукцыі за гэты перыяд на 16%).

Эканамісты звязваюць рост пратэрмінаванай запазычанасці з немагчымасцю прадпрыемстваў вярнуць выдадзеныя дзяржавай і камерцыйнымі банкамі крэдыты, у тым ліку льготныя.

«Дзяржава ўсяляк спрабуе адцягваць рэформы і ідзе па шляху Савецкага Саюза, які спрабаваў выратаваць сацыялізм. Улады сёння схільныя завальваць грашыма праблемныя прадпрыемствы, каб не дапусціць масавых забастовак, чым праводзіць рынкавыя рэформы», — лічыць кіраўнік Навукова-даследчага цэнтра Мізэса Яраслаў Раманчук.

«Праз год, хутчэй за ўсё, прадпрыемствы, якіх сёння ратуе дзяржава, назапасяць новую запазычанасць. Чаму? Таму што ў рэальнасці іх праблемы з фінансавым становішчам з'яўляюцца не следствам высокіх ставак па крэдытах, а звязаныя з тым, што яны вырабляюць неканкурэнтаздольную прадукцыю і змярцвляюць фінансавыя рэсурсы», — заявіў эканаміст Сяргей Чалы.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі7

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы знайшлі планету, якая круціцца вакол сваёй зоркі «не ў той бок». Як такое магчыма?1

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак35

«Ці ёсць сэнс за іх чапляцца?» Пуцін намякнуў пра гатоўнасць спыніць вайну, калі яму здадуць Данбас28

Падчас выбуху на абаронным хімзаводзе ў Падмаскоўі загінулі як мінімум сем чалавек1

У Варонежскай вобласці ўпаў расійскі вайсковы верталёт, экіпаж загінуў3

Калеснікава: Стратэгія, якая была на працягу шасці гадоў, відавочна не працуе66

Ілан Маск вяртаецца ў адміністрацыю Трампа, ужо ў новай ролі2

Расіяне збілі ўкраінскі самалёт, пілот загінуў

У беларускім санаторыі будуюць струнную пасажырскую дарогу: залілі падмурак пад апоры і пачалі збіраць вагоны5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі7

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць